“Мы працягваем выходзіць на акцыі салідарнасці ў Варшаве кожны тыдзень каб паказаць, што беларусы змагаюцца. Мы будзем і далей распавядаць мясцоваму асяроддзю пра праблемы ў Беларусі і заяўляць пра свае патрабаванні:
“Не!” ядравай зброі ў Беларусі. “Не!” падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны. “Не!” рэпрэсіям супраць беларускага народа. Мы прагнем свабоды для нашай роднай Беларусі і міру на Украінскай зямлі“.