Робiм добрыя справыБеларуская Рада культуры шукае валанцёраў. Далучайцеся! Што трэба рабiць, i што в…

Робiм добрыя справы
Беларуская Рада культуры шукае валанцёраў. Далучайцеся! Што трэба рабiць, i што вы атрымаеце — тут.

Памятаем пра палітвязняў
Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў. Нагадваем пра спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» на сайце «Вясны» — у ім шмат цікавага для родных зняволеных. Дапамажыце тут i тут.

Запускаем гістарычны магістрат
Падтрымайце платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы. Ужо дасяжныя 5 экскурсіяў па Мінску і Вільні. З вашай дапамогай іх стане значна болей!

Свята дзецям
Дзень абароны дзяцей даўно прайшоў, але што нам перашкаджае ладзіць для нашых малых свята кожны вечар. Няхай яны чакаюць вашага прыходу з працы з адкрытым для сюрпрызаў сэрцам! А скарбонка сюрпрызаў тут.

Адраджаем нашу мову
“Не загаснуць зоркі ў небе”: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў. Падтрымайце беларускае слова праглядамі і лайкамі.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot