Аляксандр Нікалайчук заваяваў два медалі на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні!
Вольны спартовец і былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук прыняў удзел у Кубке SWPS (Stowarzyszenie Polskich Weteranów Szermierki).
Аляксандр вырашыў выступіць ва ўсіх відах зброі ў катэгорыі 60+ і здабыў два медалі — золата ў фехтаванні на шаблях і срэбра з рапірай
Таксама Аляксандр заняў сёмае месца ў фехтаванні са шпагай.