— У дзіцячым садку дзеці вывучылі гімн і спяваюць яго. Дзіця і дома яго спявае. А яшчэ ім выдалі чырвона-зялёныя сцяжкі, і дзіця з ім носіцца па доме, — расказвае слухач @euroradio і пытае, што з гэтым рабіць бацькам, якія прытрымліваюцца іншага меркавання наконт дзяржаўнай сімволікі.