У Расіі традыцыйна жывуць і працуюць шмат беларусаў. Не толькі ў Маскве ці Пецярбургу, але і ў рэгіё…

У Расіі традыцыйна жывуць і працуюць шмат беларусаў. Не толькі ў Маскве ці Пецярбургу, але і ў рэгіёнах, куды найперш ездзяць працаваць на будоўлі ці на склады. У тым ліку беларусы жывуць у Растоўскай і Варонежскай вобласцях, вакол якіх цяпер разгортваюцца асноўныя падзеі і дзе ёсць пэўныя рызыкі.

Калі вы ведаеце беларусаў, якія цяпер знаходзяцца там, можаце перадаць наступныя базавыя парады: пазбягаць месцаў, дзе знаходзяцца вайскоўцы (як “вагнэраўцы”, так і рэгулярнай арміі), не набліжацца да любых вайсковых аб’ектаў, заўсёды мець дакументы і старацца абыходзіць вялікія натоўпы людзей.

Гэтая ж парады могуць быць карыснымі і для тых беларусаў, якія па розных прычынах могуць знаходзіцца ў іншых рэгіёнах Расіі, дзе ўводзіцца “рэжым конртэрарыстычнай аперацыі”, у тым ліку ў Маскоўскай вобласці і Маскве. Яны могуць і не спатрэбіцца (сітуацыя можа вырашыцца ціха і літаральна за паўгадзіны), але, як кажуць, “хто сам сябе сцеражэ, таго і бог беражэ”.