Ці не занадта далёка зайшла русыфікацыя Беларусі? Цяжка ўявіць, каб усе загаварылі па-беларуску.25 г…

Ці не занадта далёка зайшла русыфікацыя Беларусі? Цяжка ўявіць, каб усе загаварылі па-беларуску.

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Русыфікацыя не сама сабой адбываецца натуральным чынам. Гэта доўгі (200 гадоў яму) і вельмі накладны працэс, на які штодня працуюць і ў Расеі, і ў Беларусі. Ён магчымы толькі калі Беларусь у сфэры ўплыву Расеі. У адрозьненьне ад РФ, Беларусь заўсёды была мультыкультурнай краінай, дзе ўсе гаварылі на некалькіх мовах і добра разумелі адны адных. Русыфікацыя падобная на гвалтоўны разварот ракі, якую бульдозэрамі прымушаюць цячы ў адваротны бок. Каб беларусы загаварылі, ня трэба ні грошай, ні структур, ні штодзённых высілкаў, ні 200 гадоў. Трэба вывесьці Беларусь з расейскага ўплыву, і наша рака вернецца ў сваё прыроднае рэчышча.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669