Дапамога хворай на рак пенсіянерцы, якая чакае сына з турмыПасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года паст…

Дапамога хворай на рак пенсіянерцы, якая чакае сына з турмы

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пастаянныя перажыванні з-за рэпрэсій справакавалі праблемы са здароўем Алы, і ў сакавіку 2021 года ёй паставілі дыягназ — анкалогія.

Да дыягназу жанчына працягвала працаваць швачкай з-за невялікай пенсіі — 300 рублёў, але ў траўні 2021 года яна была вымушаная пакінуць працу. Ала імкнецца трымацца аптымістычна і з пазітывам глядзіць у будучыню.

Аднак фінансавае становішча яе сям’і ўскладненае яшчэ і тым, што адзін з яе найбліжэйшых сваякоў, які дапамагаў маральна і матэрыяльна, трапіў пад рэпрэсіі і доўгі час дапамагаць ужо не зможа.

Падтрымаць Алу праз сэрвіс hutka.help