Як нашыя артысты праяўлялі іншадумства і што ім за гэта было?Нядаўна мы выпусцілі ролік пра “чорныя…

Як нашыя артысты праяўлялі іншадумства і што ім за гэта было?

Нядаўна мы выпусцілі ролік пра “чорныя спісы” ў культуры і іх выкарыстанне прапагандай рэжыму: https://youtu.be/S2yZb-srwh4

Там мы пыталіся ў нашых герояў, за што яны ў першы раз трапілі пад забарону. Нам пашанцавала атрымаць у адказ тры самыя распаўсюджаныя варыянты развіцця падзей. Дык за што культдзеячы траплялі ў “чорны спіс”?

Самы распаўсюджаны варыянт — адкрытае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як гэта здарылася з Лявонам Вольскім. Ён разам з іншымі музыкамі выступіў на апазіцыйным мітынгу і трапіў пад забарону. Адваротная сітуацыя здарылася з Уладзімірам Пугачам з гурта J:МОРС: ён адмовіўся ўдзельнічаць у праўладным канцэрце ў падтрымку Лукашэнкі, а гэта таксама дэманстрацыя сваёй пазіцыі. Пад забарону можна трапіць і за крытыку дзеянняў улады ў сваёй творчасці, як гэта адбылося з Юрыем Стыльскім і яго песняй “Саня”.

Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае іншадумства, за якое былі пакараныя музыкі. Культурныя дзеячы маюць сваю аўдыторыю, якая ім давярае, і могуць размаўляць з ёй на важныя тэмы, у тым ліку сацыяльныя і палітычныя. Беларуская прапаганда, на шчасце, не такая таленавітая, каб перабіваць апазіцыйныя сэнсы сваімі, праўладнымі, таму яна змагаецца самым простым для яе метадам: забаронай і выцісканнем.

Ці працуе забарона як метад барацьбы з іншадумствам? Глядзіце ў нашым роліку гісторыю развіцця падзей, звязаных з “чорнымі спісамі”: https://youtu.be/S2yZb-srwh4

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура