“Не людзі ствараюць падарожжы, а падарожжы ствараюць людзей”, — напісаў аднойчы амерыканскі пісьменнік Джон Стэйнбек і меў рацыю. І чым больш мы падарожнічаем па роднай зямлі, тым глыбей разумеем, наколькі яна ўнікальная.
Нядаўна @euroradio апублікавала агляд беларускіх азёр, якія вам абавязкова трэба ўбачыць гэтым летам. А сёння мы пазнаёмім вас з незвычайнымі экскурсіямі, якія прапануюць нашы тураператары.