Добрыя навiныВСУ працягваюць развіваць атакі на трох напрамках фронту.Дэпутаты Еўрапарламента заклік…

Добрыя навiны

ВСУ працягваюць развіваць атакі на трох напрамках фронту.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалi Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт лукашэнкі.

Відэазварот камандзіра палка Каліноўскага прагучаў на канферэнцыі ў Еўрапарламенце: тут i тут.

Аўстралія ўвяла санкцыі супраць вайсковага рэжыму лукашэнкі.

Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць кампаній звязаных з рэжымам лукашэнкі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.

16 сябраў парламента Люксембурга сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

Замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі. «Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас».

Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€.

Чэхія выдзеліла ўрадавыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

На Падляшшы каля Беластока беларусы сабралiся разам на фестывалi Tutaka.

На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі.

Суботняя беларуская афлайн-школа для дзяцей рознага ўзросту адкрылася ў Познані.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot