29 ліпеня — 12-гадзінны анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно”. Каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў, аб’ядналіся 30 незалежных медыяў.
Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Да стрыму далучацца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты. @euroradio прымае ў сябе тры гадзіны марафона: з 17:30 да 20:30 па Мінску.
Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак. Далей грошы размяркуюцца паміж ініцыятывамі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Кантраляваць размеркаванне сродкаў будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў —арганізатараў марафону.
Увага! Гледачоў марафона, якія знаходзяцца ў Беларусі, просім клапаціцца пра сваю бяспеку. Не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, данаціць грошы толькі праз замежныя карткі і рахункі ці праз сяброў і сваякоў, якія жывуць за мяжой.