Пра што пісаць палітвязням? Парады ад Майстэрні паштовак
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1496палітвязняў. Не пакідайце іх сам-насам з рэпрэсіямі і дасылайце словы падтрымкі з волі.
Валанцёрская ініцыятыва “Майстэрня паштовак салідарнасці”, якая штодзённа дасылае вестачкі вязням з розных куткоў свету, падзяліласяпарадамі, пра што пісаць у лістах:
Ваш родны горад і любімыя месцы ў ім. Якое надвор’е для вас ідэальнае і чаму. Якім было ваша першае хоббі? Ці вы дагэтуль займаецеся гэтым, чаму? Які фільм вы пераглядаеце час ад час і чаму? Гук якога музычнага інструмента вам падабаецца больш за ўсё? Калі вы апошні раз танчылі? Якія ўспаміны ў вас звязаны з гэтай падзеяй? Што вам (не) падабаецца ў спорце? Ці любілі вы школу? Які ваш самы цёплы ўспамін з таго часу? Як вы бавіце вольні час дома? Што дапамагае вам расслабіцца?