З’явіўся дакументальны фільм пра Міраслава Лазоўскага. Стужку пра стваральнік “Белага легіёну” зняў Альянс расследавальнікаў Беларусі.
17 траўня Лазоўскі загінуў у Бахмуце. Ён удзельнічаў у баявой аперацыі разам з іншымі байцамі Палка імя Каліноўскага. Група трапіла пад расійскі абстрэл — будынак, у якім знаходзіліся добраахвотнікі, абрынуўся.
Яшчэ адна група была накіраваная для дапамогі раненым і эвакуацыі целаў. Яе камандзір — Міраслаў Лазоўскі — ахвяраваў жыццём, каб выратаваць іншых. Яму было 49 гадоў.