574 тысячы еўра сабрана для палітвязняў і іх сем’яў на марафоне “Нам не ўсё адно!”. Гэта ў 2,5 разы …

574 тысячы еўра сабрана для палітвязняў і іх сем’яў на марафоне “Нам не ўсё адно!”. Гэта ў 2,5 разы больш, чым разлічвалі сабраць яго арганізатары.

Для правядзення марафона аб’ядналіся 30 медыяў. Грошы ахвяравалі 11 420 чалавек. Сярод іх мы з вамі: у суботу @euroradio адказвала за 3 з 12 “актыўных” гадзінаў марафона, і за гэты час было сабрана больш за 87 тысяч еўра.

Гэта ўсё не цуд і не фантастыка. Гэта проста добрыя навіны, якіх нам так не хапае.