Прывітанне!
Гэта Лена Жываглод, лідэрка *Сумленных людзей, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады. І ў мяне прапанова
2-3 жніўня адбудуцца слуханні Каардынацыйнай рады з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), дзе тыя выступяць перад адмыслова створанымі камісіямі КР. Мяне абралі кіраўніцай працоўнай групы КР па слуханнях прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай. Будзем заслухоўваць яе справаздачу і задаваць ёй пытанні.
Упэўненая, што ў вас таксама ёсць што запытацца альбо прапанаваць Вользе, бо з сацыяльнымі пытаннямі мы ўсе сутыкаемся кожны дзень. І зараз выдатная магчымасць паўплываць на вырашэнне гэтых пытанняў, данесці свае меркаванні да прадстаўніцы і неўзабаве атрымаць адказы ў простым эфіры са слуханняў.
Каб даслаць пытанне, перадаць заўвагу ці прапанову Вользе Гарбуновай альбо любым іншым прадстаўніцам і прадстаўнікам АПК — наўпрост зараз запоўніце форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScEEZBN0MhnqgwpWfOlR-dtk50zqA_uHMHFQigZW-N3bEKqPw/viewform
Калі ласка, не саромейцеся дзяліцца думкамі пра тое, што вас хвалюе. Беларуская дэмакратычная супольнасць мэтанакіравана стварае тыя механізмы, што робяць усіх нас суб’ектамі грамадска-палітычных працэсаў, а дзейнасць палітыкаў – празрыстай і чулай да нашых патрэбаў. І зваротная сувязь – бадай галоўны інструмент, каб палітыкі разумелі, якія іх намаганні плённыя, а якія не.
Я вельмі хачу, каб беларусы пазбаўляліся апатыі і страху, прызвычайваліся самі ўплываць на свой лёс і тое, што адбываецца навокал. Няхай паволі, праз невялічкія крокі, бяспечныя інструменты, але паслядоўна і няўхільна. Такі крок я зараз і прапаную зрабіць.
Пабачымся!
@honestpeople_by @rada_vision @CabinetBelarus
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество