Сёння Раману Бандарэнку споўнілася бы 34 гады Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 …

Сёння Раману Бандарэнку споўнілася бы 34 гады

Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў ў бальніцу.

Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак увечары 12 лістапада Раман памёр. За забойства хлопца так дагэтуль ніхто і не пакараны.

Узгадваем словы Алеся Бяляцкага, якія ён сказаў пасля смерці Рамана:

«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.

Я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы – не быдла!».