Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мы, беларускі Беластока, сабраліся разам,…

Вольны Захад інфа

Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мы, беларускі Беластока, сабраліся разам, каб нагадаць як беларусам, так і сусветнай супольнасці, што мы ПАМЯТАЕМ!

Ніколі не забудзем аб тых смелых людзях, якія тады выступілі супраць рэжыму і сталі яго ахвярамі. Памятаем і аб тых, хто загінуў ў турмах ці пасля вызвалення з турмы.

Таксама смуткуем і аддаем даніну павагі смелым хлопцам, што паклалі свае галовы ва Украіне на вайне з імпэрскай расеяй. Яны несумненна ГЕРОІ, бо пралілі кроў і за нашу з вамі свабоду.

За гады незалежнасці Беларусі набралася наша “нябесная сотня”.
Беларусы, памятайце аб гэтым, бо СВАБОДА не даецца лёгка.


#МыРазам