Беларуская дыяспара ў Вашынгтоне стварыла мастацкую інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў у Беларусі. В…

Беларуская дыяспара ў Вашынгтоне стварыла мастацкую інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў у Беларусі. Валанцёры ўсталявалі на Нацыянальнай алее непадалёк ад Капітолія 1500 белых і чырвоных сцяжкоў у форме нацыянальнага БЧБ-сцяга Беларусі.

Кожны сцяжок адпавядаў адной асобе, якая цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі цераз палітычны пераслед. Усё гэта было прымеркавана таксама да трэцяй гадавіне выбараў 2020 года.