Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць сэнс адзначаць па ўсім сьвеце выбары, якія фактычна не адбыліся тры га…

Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць сэнс адзначаць па ўсім сьвеце выбары, якія фактычна не адбыліся тры гады таму?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Сэнс у памяці пра тое, што 9 жніўня 2020 ва ўсіх (!) гарадах і нават вёсках краіны людзі масава выйшлі галасаваць са стужкамі на запясьцях. Колькі іх было? Мільён, два, тры? Гэта самы забойчы для дыктатуры факт. Таму робіцца ўсё, каб сьцерці яго з памяці. Апазыцыя таксама ня кажа пра гэта ў кожнай прамове. Няма ня толькі статыстыкі, але і збору сьведчаньняў з усіх паселішчаў, што абавязкова трэба было зафіксаваць і пашыраць у інфапрасторы. Бо для апазыцыі гэта самы каштоўны актыў, які легітымізуе яе ў вачах беларусаў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669