Псіхалагічная дапамога: Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турмеСёння немагчыма падл…

Псіхалагічная дапамога: Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме

Сёння немагчыма падлічыць дакладную колькасць людзей, якія зведалі палітычны пераслед у Беларусі. Аднак за кожным і кожнай з такіх рэпрэсаваных ёсць яшчэ больш невядомая і палохаючая колькасць людзей, якія перажываюць не менш моцны стрэс з-за таго, што адбываецца з іх блізкімі. Сваякі, сябры і знаёмыя тых, хто прайшоў праз катаванні ці цяпер знаходзіцца ў турме, часам забываюць, што ім у роўнай ступені неабходная дапамога і падтрымка.

Урач-псіхатэрапеўт Міхаіл Сініца ўпэўнены: комплексная рэабілітацыя пацярпелых людзей і іх блізкіх немагчымая без прызнання іх права на пакрыццё шкоды і рэабілітацыю ў нацыянальным заканадаўстве, аднаўлення справядлівасці.

Але пакуль пра гэта казаць рана, паспрабуем зразумець, што адбываецца з чалавекам, чые блізкія пацярпелі ад гвалту, і якую дапамогу ён можа аказаць сабе, каб прайсці праз гэтыя выпрабаванні.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/107434