Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Беларусы Шчэціна 9 жніўня зладзілі акцыю і марш. Тры гады таму шмат хто з нас абудзіўся і забачыў, …

*

Беларусы Шчэціна 9 жніўня зладзілі акцыю і марш.

Тры гады таму шмат хто з нас абудзіўся і забачыў, што рэжым у нашай роднай Беларусі ненавідзіць беларусаў і беларусак, лічыць іх быдлам і не дае аніякіх шансаў, каб жыць вольней і лепей. Раней падавалася, што смешны дзядзечка з каўгаса – гэта проста якісьці атавізм, пазасталасць з савецкіх часоў. Але 9 жніўня 2020 года беларусы зразумелі канчаткова: гэты “атавізм” пойдзе па трупах, каб застацца ва ўладзе.
Менавіта ў той дзень тры гады таму мы не проста зрабілі выбар – мы намагаліся гэты выбар абараніць. Рознымі спосабамі:  хтосьці з кактэйлямі Молатава, хтосьці з кветкамі ды паветранымі шарыкамі. І гэты выбар дагэтуль застае ў нашых сэрцах, у кожным “Жыве Беларусь”, у сьпевах і словах роднай мовы.

Мы не спыняемся. Мы ідзём наперад. Мы цьвёрда памятаем, што беларус беларусу беларус. Ўсё гэта – дзякуючы скрадзеным выбарам 9 жніўня 2020 года. Цяпер мы – разам, таму пераможам.

А на Плошчы Салідарнасьці сёння была вясёлка – як сымбаль нашай надзеі.