Як мы можам аб’ядноўвацца разам, калі мы адрэзаныя ад свайго ўласнага культурнага поля? Разважаем п…

Вольны Захад інфа

Як мы можам аб’ядноўвацца разам, калі мы адрэзаныя ад свайго ўласнага культурнага поля? Разважаем пра гэта ў нашым роліку пра «чорныя спісы». Раім паглядзець, калі вы яшчэ не бачылі: https://youtu.be/S2yZb-srwh4

Культура – гэта падмурак, на якім будуецца нашая нацыянальная ідэнтычнасць. Вакол яе мы можам аб’ядноўвацца і ўзмацняць самасвядомасць усёй нацыі. Аб’яднаны народ не надта падыходзіць для аўтарытарнага кіравання, таму рэжым Лукашэнкі змагаецца са сваімі апанентамі не толькі наўпрост, але і вынішчае глебу, на якой можа ўзыйсці супраціў.

Як заўважае ў нашым роліку Павел Латушка, у «чорныя спісы» значна часцей трапляюць тыя, хто праводзіць нацыянальную лінію ў сферы культуры. Паводле палітыка, «тое, што мы сёння стаім перад пытаннем існавання беларускай дзяржаўнасці – гэта вынік менавіта той працы, якую праводзіла сістэма, рэжым Лукашэнкі, на працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў».

І ва ўсім гэтым вінаватыя «чорныя спісы»? Давайце разбірацца разам! Запрашаем паглыбіцца ў нашае даследаванне: https://youtu.be/S2yZb-srwh4?t=2273

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура