Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» беларускiх добраахвотнікаў Данііла Ляшука i Эдуарда Лобава.
Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: далучылася да апошняга пакета ЕС.
12 жніўня, з нагоды трэцяй гадавіны пратэстаў, беларускi свету нагадалi, з чаго пачынаўся жаночы пратэст — гэта “ланцугі салідарнасці”: тут, тут, тут i тут.
13 знакамітых заходніх дзеячаў мастацтва звярнуліся з адкрытым лістом да лукашэнкі.
Аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі.
У беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга — збор выбранай лірыкі.
У Варшаве публіку пазнаёмілі са спеўнікам бяседных песень, які нядаўна выдаў праект Tradycyja.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!