«Мова ад Васіля» з мільёнамі праглядаў і тысячамі каментароў Чым твар адрозніваецца ад пыскі, ці чулі вы пра такі цуд, як «шмаравідла», і якія выразы зразумее толькі і выключна беларус? Усё гэта ведае блогер і журналіст Васіль Ядчанка, і ён расказаў, як папулярызаваць беларускую мову лёгка і з усмешкай, праз кароткія відэа ў папулярных сацыяльных сетках.