Запытайся ў Дубаўца. Пасьля зьмены рэжыму што мусіць адбыцца, каб мы сказалі, што краіна вярнулася …

Запытайся ў Дубаўца. Пасьля зьмены рэжыму што мусіць адбыцца, каб мы сказалі, што краіна вярнулася да нармальнага жыцьця?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Вызваленьне палітвязьняў, сыход расейскіх войскаў, візавая мяжа з РФ, рэальныя выбары, вяршэнства закону і правоў чалавека, дзяржаўны статус беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі, рэформа сыстэмаў бясьпекі і адукацыі, уступленьне ў NATO і Эўразьвяз, дэрусыфікацыя і дэкамунізацыя, Шэнгенская прастора, адкрытыя межы (4 з 5), транспартныя сувязі, кваліфікацыя замест ідэалёгіі… Усё можа адбыцца хутка і залежыць ад палітычнае волі народу і новае ўлады.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669