Што беларусы думаюць пра працу дэмсілаў?Месяц таму каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запусціла анан…

Вольны Захад інфа

Што беларусы думаюць пра працу дэмсілаў?

Месяц таму каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запусціла ананімнае інтэрнэт-апытанне. Мы цікавіліся думкамі беларусаў пра працу дэмсілаў: чым незадаволеныя, якія кірункі падтрымліваюць і што хацелі б палепшыць.

Каманда Офіса шчыра дзякуе ўсім беларусам, якія ўзялі ўдзел у апытанні і падзяліліся меркаваннем. Нам важна атрымліваць не толькі падзякі, але і парады, і крытыку, каб зрабіць сваю працу больш эфектыўнай і адпаведнай запытам людзей. Мы прааналізуем усе прапановы і возьмем у працу найбольш актуальныя запыты.

У картках вы можаце ўбачыць вынікі апытання.