У Leibonik выйшаў новы кліп — з раставым касцюмам слімака і Амстэрдамам
Slimak — гэта другі трэк калектыва з новага «эмігранцкага» альбома «ТАМ».
У кліпе саліст Сяргей Башлыкевіч ходзіць па Амстэрдаме ў раставым касцюме слімака і з пластырам у крапінку на носе, а таксама танчыць на зялёным лужку. У сацсетках ён ахарактарызаваў гэты трэк так: «Slimak — ледзь не адзіная песня ў альбоме, ад якой мне не балюча. І менавіта для гэтай песні я напісаў некалькі радкоў, якія сам ганарліва лічу аднымі з найлепшых у сябе».