Запытайся ў Дубаўца. Чым страшны нацыяналізм?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэ…

Запытайся ў Дубаўца. Чым страшны нацыяналізм?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Нацыяналізм тоесны нацыі. Напрыклад, беларускі нацыяналізм, як і самі беларусы, бывае розны: рамантычны, інтэлектуальны ці грубы, дурны, стваральны ці разбуральны, інтра- ці экстравэртны. Нацыяналізм — як нож, інструмэнт забойства і самаабароны адначасова. Ім можна параніцца, а можна нарэзаць хлеб. Можна адшчыкнуць апэндыкс, а можна працяць сэрца. Беларусам сто гадоў убіваюць у галаву, што вінаваты нож. Маўляў, у нас не павінна быць ніякага нацыяналізму. І гэта замест таго, каб зь дзяцінства выхоўваць навыкі карыстаньня нажом.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669