Беларусы трацяць на харчаваньне 40 % усіх даходаў — гэта вынік савецкай мадэлі кіраваньня, — эканаміст Раманчук
Сьцісла: – Правал з ураджаем (сабрана каля 6 мільёнаў тонаў збожжа) — гэта выключна наступствы існай сыстэмы кіраваньня і савецкай культуры гаспадараньня. – Фэрмэры безь дзяржаўнай падтрымкі маюць паказчыкі ў тры разы лепшыя за сельгаспрадпрыемствы (тыя ж калгасы, па сутнасьці). – У іх мэта — «асвоіць бюджэты», зарабіць грошы на «адкатах» і пастаўках. – Расея летась датавала рознымі шляхамі беларускую эканоміку на 15% ВУП, каля 10 мільярдаў даляраў. – Беларускае кіраўніцтва ня гоніцца за такой эфэктыўнасьцю працы, як на Захадзе — дастаткова вырабляць свае трактары, тэхніку хаця б трохі лепш, чым у Расеі.