Запытайся ў Дубаўца. Якая розьніца паміж каханьнем і любоўю?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Паэтка Ніна Мацяш напісала пра гэта верш:
На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» ня сьмею, І калі позірк позіркам злаўлю, Як птушанё, спалохана нямею. Я не кахаю Вас. Я Вас люблю. Сьвятла, што падарылі, не растрачу. І шчырых слоў ніколі не згублю. …Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых? Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Калі казаць зусім проста: кахаеш цела, а любіш душу.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.