Запытайся ў Дубаўца. У Менску адчувальна болей стала расейцаў. Ці ня выціснуць яны ўрэшце беларусаў і ўсё беларускае зь Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— У гісторыі гэта ня першы і далёка ня самы масавы заезд. Першы, у сярэдзіне ХІХ ст., складаў да паўмільёна чалавек. Але ні тады, ні пазьней мэханічнай замены этнасаў не адбылося. Чаму? Трэба ўлічваць асыміляцыйную здольнасьць самой беларушчыны, якая ад чым большага прыгнёту дзейнічае з тым большай сілай. Другі момант — зьмена пакаленьняў. Часьцяком ужо дзеці прыежджых расейцаў рабіліся актывістамі, нават лідэрамі беларускага руху і дзеячамі, нават зоркамі беларускай культуры.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669