САЛІДАРНАСЦЬ — НАША ПЕРАМОГААкцыя на Дзень спартыўнай салідарнасці ў падтрымку спартоўцаў за кратамі…

САЛІДАРНАСЦЬ — НАША ПЕРАМОГА

Акцыя на Дзень спартыўнай салідарнасці ў
падтрымку спартоўцаў за кратамі

Ужо трэці год запар 30 верасня мы разам адзначаем Дзень спартыўнай салідарнасці. За гэты час рэпрэсіі беларускага рэжыму не толькі не скончыліся, але ўвогуле не спынілі свае абароты — зараз за кратамі знаходзіцца 1491 палітвязень, з якіх 16 — прадстаўнікі беларускага спорту.

У першую чаргу мы звяртаемся да вялікай спартовай супольнасці аб’яднацца, каб аказаць падтрымку сваім калегам, якія выступілі ў абарону свабоды і годнасці беларусаў. Збор у падтрымку прадстаўнікоў беларскага спорту за кратамі прадугледжвае магчымасць пагасіць вялікія штрафы, выдаткі на адвакатаў і перадачы. Усё гэта можа дапамагчы скараціць турэмныя тэрміны альбо палегчыць прыбыванне ў зняволенні спартоўцаў-палітвязняў.

Збор ладзіцца Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці сумесна з праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім фондам салідарнасці BYSOL.

Далучыцца да збору можна па спасылцы

Як можна дапамагчы яшчэ

Распаўсюдзьце інфармацыю пра збор сярод вашых знаёмых, спартовых суполак і аб’яднанняў па ўсім свеце, каб як мага больш людзей мелі магчымасць аказаць дапамогу нашым калегам па спартыўным цэху. Толькі разам мы зможам аказаць сапраўдны ўплыў!

Жыве Беларусь!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд