З’явілася новая беларуская настолка “Шляхта”. Гістарычная гульня дапоўнена біяграфіямі славутых асобаў з нашай арыстакратыі.
Сярод персон, якія трапілі на карты “Шляхты” паэт
Мікола Гусоўскі,
Барбара Радзівіл і
Ганна Ягелонка.
“Вы атрымаеце розныя ўменні і здабудзеце апякунства выбітных асобаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ды ўрэшце пераможаце ўсіх супернікаў”, —
абяцае беларускае выдавецтва Gutenberg, у якім і выйшла гульня.
Як вам такая папулярызацыя беларускай гісторыі?