Запытайся ў Дубаўца. Цяпер кажуць пра акупацыю. А БССР не была акупацыяй?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Беларусь ня мела сваёй дзяржаўнасьці хоць нейкі працяглы час, каб пасьпела сфармавацца выразнае агульнае ўяўленьне — што такое свая дзяржава. Затое сфармавалася ілюзія, што БССР (СССР) і ёсьць свая дзяржава. «Ну былі ж мы там маладыя і шчасьлівыя!» Сёньня гэтая ілюзія замінае сфармаваць уяўленьне, якой можа быць Беларусь. Хоць прыклад суседзяў паказвае, чаго каштуе Ўкраіне адна дзяржаўная мова. А ўявіце сабе дзьве дзяржаўныя мовы ў краінах Балтыі? Не было б ужо гэтых краін. Выснова: афіцыйнае дзьвюхмоўе ў нашым геапалітычным кутку — гэта і ёсьць знак акупацыі.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669