ПАЕХАЎШЫЯ
Учора выпусцілі новае відэа на канале “Рабочага Руху”, дзе распавядаем пра тых, хто з’ехаў, хто пачаў новае жыццё і… можа будуць здзіўленнымі людзі ў Беларусі – у іх атрымалася пачаць жыццё знову.
Каля 40% пераехаўшых разумеюць, што не вярнуцца. Заўважце, разумеюць, бо тут вельмі цяжка прыняць рашэнне, але ўжо частка шляху пройдзена. Астатнія гатовыя вярнуцца, але і таксама можна сказаць, што гатовыя ісці далей, ці застацца ў іншых краінах.
Людзі пабачылі іншы свет, іншыя традыцыі і культуру. Зразумелі, што трэба ведаць і вучыць новую мову, і гэта не з’яўляецца праблемай. Праблема іншая – тая, што вымусіла пакінуць іх родны дом, заставіць большасць сваякоў выехаць з роднай зямлі, дзе нарадзіліся, дзе прайшло іх дзяцінства, шмат добрых успамінаў і дзе на гэты момант скончыліся мары.
Гэта Беларусь.
Сучасная Беларусь, у якой людзі перасталі разумець адзін аднаго. Дзе з’явілася ўлада і апазіцыя, дзе з’явіліся бчб і ябацькі, але гэта ўсё адныя і тыя ж людзі. Бадаюцца паміж сабой, а за што, ці за каго?
З-за таго, хто не змог узяць адказнасць за кіраванне, каму не ўдалося дамовіцца з людзьмі, з-за таго, хто пайшоў шляхам дыктатуры? Гэта заўсёды скончваецца аднолькава. Гісторыя – яна такая.
Беларусы за мяжой, беларусы ўнутры краіны – гэта адныя і тыя ж людзі. І кожны з нас хоча жыць з сваёй сям’ёй побач, бачыць сваякоў і родных. З’ехалі, ці паехалі куды-небудь – не ад “лепшага” жыцця, а каб яго зберагчы. Бо жыццё – галоўная каштоўнасць чалавека.
Калі не так, то мы ўсе ПАЕХАЎШЫЯ. Не за мяжу, а галавой. Дзе бы мы не былі.