BYSOL абнавіў курсы перападрыхтоўкі для былых палітвязняўБылыя палітвязні і людзі, якія адбываюць/ад…

BYSOL абнавіў курсы перападрыхтоўкі для былых палітвязняў

Былыя палітвязні і людзі, якія адбываюць/адбылі «хатнюю хімію», могуць пачаць перанавучанне пасля праходжання верыфікацыі — трэба будзе прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць, што чалавек падвяргаўся рэпрэсіям, быў затрыманы, вызвалены.

Набіраюцца групы па 10-20 чалавек, заняткі праводзяцца ў сярэднім 2 разы на тыдзень на працягу 2 месяцаў. Пасля заканчэння іх удзельнікі атрымаюць сертыфікат школы, дзе прайшлі перападрыхтоўку.

На дадзены момант можна запісацца на наступныя курсы: англійская мова, SEO, SMM, маркетынг, асновы вэб-дызайну.

Падрабязнасці на старонцы BYSOL