Куды звяртацца па дапамогу? Пачала працу служба «Адно акно»
На мінулым тыдні прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запусціла інфармацыйна-кансультацыйную службу «Адно акно», дзе кожны беларус і беларуска змогуць атрымаць бясплатную дапамогу.
На дадзены момант у базе службы 245 арганізацый, якія аказваюць юрыдычную, медыцынскую, псіхалагічную і фінансавую дапамогу беларусам ці адказваюць за вырашэнне розных сацыяльных пытанняў. У гэтым спісе – недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя ініцыятывы за мяжой, а таксама дзяржарганізацыі ў Беларусі.