Запытайся ў Дубаўца. Мусіў жа быць нейкі рэзон расстрэльваць беларускіх паэтаў і акадэмікаў?25 гадоў…

Запытайся ў Дубаўца. Мусіў жа быць нейкі рэзон расстрэльваць беларускіх паэтаў і акадэмікаў?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Рэзон вечны, як сьвет, і прымітыўны, як стрэл. Паэты і акадэмікі, як правіла, свабодныя людзі. А рабы, што захапілі ўладу, больш за ўсё на сьвеце ненавідзяць свабоду і беларушчыну. З таго ж рэзону і сёньня ў нас тысячы палітзьняволеных, сотні тысяч выгнаных з краіны. І гэтаксама, як сёньня ў турмах хаваюць праўду пра палітычных, так і тады пра расстраляных пісалі ў энцыкляпэдыях „памёр“. Рабства заўсёды трымаецца на хлусьні. Калі ж свабодныя людзі прыходзяць да ўлады, яны нікога не расстрэльваюць і не хаваюць праўды.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669