Запытайся ў Дубаўца. Чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАС, асабліва на Захадзе?25 гадоў на Радыё…

Запытайся ў Дубаўца. Чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАС, асабліва на Захадзе?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Прычына глыбокая і пры тым тыповая. Рэч у тым, што другі бок мэдаля свабоды — ні з кім не падзеленая адказнасьць, найперш за сябе. А адказнасьць — заўсёды намаганьне, штодзённая праца. Такая сутнасьць дэмакратыі. Каб жыць годна, нельга быць утрыманцам і інфантылам. Аўтарытарызм ці тыранія, наадварот, не дае свабоды, але і не патрабуе адказнасьці. Таму людзі, якія ўцяклі з аўтарытарных ці тыранічных дзяржаваў на Захад, часта стамляюцца ад гэтай працы і ідуць на самыя разбуральныя пратэсты. Але назад, у аўтарытарызм, яны ніколі не вяртаюцца.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669