Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць людзей у нас ухваляюць сьмяротнае пакараньне і чаму гэта дрэнна?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Дрэнна, бо сьведчыць пра нізкі ўзровень разьвіцьця грамадзтва. То бок чалавек і грамадзянін цалкам адсунуты ад прыняцьця рашэньняў у жыцьці краіны. І ён думае так: максымум, што я магу зрабіць, каб самасьцьвердзіцца, — падтрымаць сьмяротнае пакараньне. Калі ж адбудуцца дэмакратычныя перамены, і грамадзянін атрымае права ўдзельнічаць у прыняцьці рашэньняў, інакш кажучы, калі ў яго спытаюць, ці гатовы ён сам пэрсанальна выканаць сьмяротны прысуд, думаю, ахвочых будзе няшмат, дакладна ня большасьць.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669