Місія ААН па Беларусі збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека да 30 лістапада 2023 года

Вольны Захад інфа

Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на [email protected]