На магіле беларускага Героя, Народнага Героя Украіны Дзмітрыя “Ганса” Рубшэўскага, быў устаноўлены і ўзняты нацыянальны сцяг Беларусі.
Грамадскае аб’яднанне “Пагоня” выказвае падзяку беларусам. Дзякуючы салідарнасці і падтрымке беларускія дабраахвотнікi батальёна “Волат” падрыхтавалi пазашляхавікі да працы і зімы.
Беларускія распрацоўшчыкі гульні World of Tanks сабралі больш як $1 млн. на хуткія для Украіны.
Расейскія партызаны працягваюць супрацьстаяць крамлёўскаму рэжыму: тут і тут.
ЕС выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада: тут i тут.
Беларусы з розных краін свету ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі: тут, тут, тут, тут, тут i тут.
У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь».
Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнэсмэна Мікалая Вераб’я, памагатага рэжыму.
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023».
Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства.
У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адчыніўся арт-праект “Rooting Point”.
Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!