На Youtube выйшаў праект пра гісторыю Брэста з агучкай Святланы Бень і двума ролікамі

Вольны Захад інфа

На Youtube з’явіўся стыльны праект пра гісторыю Брэста, агучаны спавячкай Святланай Бень. Выйшла ўжо два ролікі пра ўзнікненне і развіццё сярэднявечнага горада.

Культгід VisitBrest расказвае пра малавядомую гісторыю Брэста зразумелай мовай не з падручнікаў.

“Каштоўная і значная місія для нас — даставаць тыя пласты ведаў з архіваў, даступныя часта толькі вузкаму колу спецыялістаў, і надаваць ім новыя формы праз простую візуальную мову”, — гаворыцца на канале.

А яшчэ гэта вельмі прыгожа — паглядзіце самі.