Святлана Ціханоўская: «Нашая барацьба працягваецца, і мы не маем права саступіць»Сёння, 27 лістапада…

Святлана Ціханоўская: «Нашая барацьба працягваецца, і мы не маем права саступіць»

Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну. І ў савецкія часы, і зараз, гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу.

Святлана Ціханоўская: «У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай – і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.

Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць. Беларусы, бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету».