Нядзельная акцыя беларусаў Варшавыў Міжнародны Дзень правоў чалавека”Абсалютным і неабмежаваным прав…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы
ў Міжнародны Дзень правоў чалавека

“Абсалютным і неабмежаваным правам любога чалавека з’яўляецца права на свабоду ад рабства і ад катаванняў.
Акрамя гэтага існуе не адно пакаленне праў і свабод, якія агульна прыняты міжнароднай супольнасцю яшчэ з 40х гадоў 20 века, і якія маштабна парушаюцца рэжымам у нашыя часы.

Мы мусім змяніць сітуацыю!
Нам усім трэба быць дасведчанымі ў галіне абароны праў чалавека, а таксама запатрабаваць свабоды бязвінных ахвяр палітычных пераследаў у Беларусі. 
Тысячы людзей пакутуюць у бесчалавечных умовах, падвяргаюцца збіццю, пазбаўленныя асноўных правоў і адэкватнай медыцынскай дапамогі.

Мы салідарныя з тымі, хто несправядліва заключаны ў турму.  Давайце дзейнічаць разам так, каб іх галасы былі пачутыя, і дамагацца іх неадкладнага вызвалення!


Жыве Беларусь!


#МыРазам