Зьявілася аўдыёвэрсія сэрыі кніг нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Галасы Ўтопіі»Сэрыя скл…

Зьявілася аўдыёвэрсія сэрыі кніг нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Галасы Ўтопіі»

Сэрыя складаецца зь 5 кніг: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Яе ўнікальнасьць у тым, што аўтарка дапоўніла выданьне запісамі з уласнага дзёньніка і новымі гісторыямі, а таксама скасавала праўкі цэнзараў.

Агучылі аўдыёкнігі прафэсійныя акторы Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысьціна Дробыш. Паслухаць іх можна па спасылках тут:

https://smarturl.click/5lEO