​​ Гонар упрыгожвае! У нашай кампаніі мы заклікаем узгадваць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. …

​​ Гонар упрыгожвае! У нашай кампаніі мы заклікаем узгадваць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Таму давайце даследуем разам, у чым заключаецца крутасць беларускай нацыі.

Беларускай мовай, вядома, можна ганарыцца проста па факце яе існавання, бо гэта мова нашых продкаў, наша культура і нацыянальны скарб, які яднае беларусаў. Але калі задумацца: што такога ёсць у нашай мове, што захапляе і прымушае яшчэ больш у яе закахацца? І адказ не будзе доўга чакаць, бо здзіўляльнае тут на кожным кроку!

Беларуская мова існуе адразу ў некалькіх алфавітах! Шмат хто знаёмы з беларускай лацінкай, яе нават можна было сустрэць на вуліцах беларускіх гарадоў (да нядаўняга часу). Наша лацінка – гэта цалкам жывое пісьмо, на ёй нават сёння выдаюцца кнігі! Лацінка набліжае нас да еўрапейскай культуры і нават можа быць зразумелай некаторым нашым суседзям.

Але адбылося так, што некаторым людзям у Беларусі не ставала кірылічнага і лацінскага алфавітаў нашай мовы і яны сталі запісваць беларускую мову… арабскай графікай! Так з’явілася беларуская арабіца, алфавіт якой, дарэчы, добра захаваўся, так што паспяшайма паспрабаваць запісаць сваё імя беларускай арабіцай.

А вы ведалі, што беларуская мова разам з дыялектамі налічвае каля двух мільёнаў словаў? Дыялектных гаворак гэтак шмат, што нават самы апантаны даследнік не назаве ўсе варыянты слова «багоўка». Кожны дзень можна знаходзіць дзясяткі новых для сябе словаў, трэба толькі адкрыць слоўнік.

Яшчэ адна адметная рыса беларускай мовы – гэта форма загаднага ладу, як у словах «будзьма», «ежма», «святкуйма», «сядайма». Так можна каротка звярнуцца да сваіх гасцей на застоллі, запрасіць іх да дзеяння. А вядомае слова «будзьма» – гэта не толькі зварот, але і самы кароткі беларускі тост.

Асаблівасцяў беларускай мовы нашмат болей, чым мы здолелі пералічыць. І ў гэтым яе цуд, разнастайнасць, багацце і, канешне, нашая нагода для нацыянальнага гонару!

Падзяліцеся і вы рэчамі і нагодамі для беларускага гонару.
Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце адзін з хаштэгаў #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

Падрабязней у нашай публікацыі.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае