Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязняміНа гарадскім…

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

На гарадскім пляжы Дайліды беларусы разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама партрэты зняволенных беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, музыкаў гурта Tor Band і іншых.

Некалькі чалавек традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz
Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?