Добрыя навiныУкраінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут …

Добрыя навiны

Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут і тут.

Пад санкцыі ЗША патрапілі беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію.

Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі.

Беларускі валанцёр ва Украіне Андрэй Венскі атрымаў падзяку ад Залужнага.

Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе падарылі дзеткам сапраўднае адчуванне калядных цудаў.

ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

У Сейме Літвы падтрымалi прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады.

МЗС Латвіі выдзеліла 35 тыс. еўра Еўрапейскаму фонду за дэмакратыю для падтрымкі Беларускай міжнароднай платформы, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій.

У 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека беларусы Латвіі зладзілі забег, каб прыцягнуць увагу да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі для палітвязняў ў Беларусі.

У гэтым годзе Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі 1507 паштовак з віншаваннямі з Днём Нараджэння землякам, палітвязням.

Абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

Беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год.

Выйшла аўдыякніга “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца.

Андрэй Хадановіч і Вольга Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу.

Выйшаў з друку беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot