Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

Што ўпрыгожвае сапраўднага грамадзяніна? Дэмакратыя ў яго краіне!У межах кампаніі #гонарупрыгожвае …

*

Што ўпрыгожвае сапраўднага грамадзяніна? Дэмакратыя ў яго краіне!

У межах кампаніі #гонарупрыгожвае разбіраемся, ці ёсць у нас дэмакратычныя традыцыі, якія варта развіваць і якімі беларускі і беларусы могуць ганарыцца.

Цяпер Беларусь усё больш апускаецца ў міжнародных рэйтынгах дэмакратыі і робіцца менш дэмакратычнай краінай. Паводле індэкса Economist Intelligence Unit, у 2022 годзе мы апусціліся на 153-е месца са 167 (у 2012 годзе мы былі на 141-м месцы, а ў 2007 – на 128-м). Але так было не заўжды. Хутчэй, гэта часовая з’ява, пакуль уладу ў краіне ўтрымлівае аўтакратычны рэжым.

Давайце паглядзім на сябе з гістарычнай перспектывы: аўтарытарызм зусім не ўласцівы людзям, якія тут жылі і, адпаведна, нам — іх нашчадкам. Мы былі на перадавой еўрапейскай дэмакратыі са сваімі Статутам і Канстытуцыяй. І нам нескладана будзе вярнуцца да дэмакратычных спосабаў арганізацыі краіны, як толькі мы зможам гэта зрабіць. Бо ў нас ёсць моцны гістарычны падмурак і, спадзяемся, трывалая генетычная памяць.

А каб гэтую памяць патрэніраваць, мы сабралі прыклады адметных дэмакратычных традыцый. Гартайце карткі, прымярайце традыцыі на сябе, а таксама прыгадвайце вехі гісторыі беларускай дэмакратыі, якімі ганарыцеся вы самі.

Дзяліцеся сваімі нагодамі для гонару ў сацсетках пад хэштэгамі #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам. Нагадвайце сабе і сваім блізкім, што ўсё ў нас было і абавязкова яшчэ будзе.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае